Microsoft® Office Language Accessory Pack — беларуская мова
Пакет «Microsoft Office Language Accessory Pack — беларуская мова» дадае дадатковыя інструменты паказу, даведкі і праверкі правапісу ў залежнасці ад мовы, якая ўсталёўваецца.
Важна! Калі ніжэй выбраць мову, то увесь змест старонкі будзе дынамічна перакладзены на яе.
Версія:
2016/2019
Дата апублікавання:
14.3.2016
Назва файла:
Office2016_LAP_Readme_be-by.docx
Памер файла:
21.5 KB
Пакет «Microsoft Office Language Accessory Pack — беларуская мова» дадае дадатковыя інструменты паказу, даведкі і праверкі правапісу ў залежнасці ад мовы, якая ўсталёўваецца.
Пасля ўсталявання пакета «Microsoft Office Language Accessory Pack — беларуская мова» вы можаце кіраваць новымі магчымасцямі і адпаведнымі параметрамі з праграм Office або з праграмы «Параметры мовы Microsoft Office».Аперацыйныя сістэмы, якія падтрымліваюцца
Windows 10, Windows 7, Windows 8
- Актуальныя дадзеныя пра сістэмныя патрабаванні гл. па спасылцыСістэмныя патрабаванні для Office
Microsoft Windows 8 — 32- або 64-бітная версія аперацыйнай сістэмы
Microsoft Windows 10 — 32- або 64-бітная версія аперацыйнай сістэмы (карыстальнікі, якія зрабілі разавую куплю пакета Office 2019, могуць выкарыстоўваць яго толькі з аперацыйнай сістэмай Windows 10)
Заўвага. Каб забяспечыць аптымальную падтрымку мовы, абавязкова ўсталюйце апошнія пакеты абнаўленняў для аперацыйнай сістэмы.
Праграмнае забеспячэннеУсе версіі Office 2016 (і навейшыя) — у наборы і асобныя праграмы, — у якія ўваходзяць Microsoft Excel, Microsoft Lync, Microsoft OneNote, Microsoft Outlook, Microsoft PowerPoint або Microsoft Word, будуць падтрымліваць пакет «Microsoft Office Language Accessory Pack 2016 (або навейшыя версіі) — беларуская мова».
Камп'ютар і працэсарПрацэсар з частатой 1,6 ГГц і падтрымкай SSE2 або лепшы; 4 ГБ RAM (2 ГБ RAM для 32-бітнай версіі) або болей
Месца на дыскуУ дадатак да месца на цвёрдым дыску, якое выкарыстоўваецца ўсталяванымі праграмамі Office,- спатрэбіцца яшчэ 4 ГБ вольнага месца.
- Усе астатнія сістэмныя патрабаванні — такія самыя, як у праграм Office, якія выкарыстоўваюцца з пакетам «Microsoft Office Language Accessory Pack — беларуская мова».
Моўны пакет інтэрфейсу WindowsДля аптымальнай падтрымкі мовы ў аперацыйнай сістэме і праграмным забеспячэнні рэкамендуецца ўсталяваць апошнія моўныя пакеты інтэрфейсу Windows.
Разрознасць манітора і налады DPIМногія шрыфты створаны для камфортнага чытання пры разрознасці 1366 x 768. Калі ў вас цяжкасці з чытаннем шрыфту вашай мовы, перайдзіце ў наладах дысплэя на ўказаную разрознасць (або вышэйшую, калі гэта неабходна). Звярніце ўвагу: мы рэкамендуем выкарыстоўваць праграмы Office пры наладах DPI Windows па змаўчанні — 96 DPI. Калі выкарыстоўваць наладу 120 DPI, гэта можа пагоршыць уражанні ад выкарыстання Office — з-за павелічэння памераў дыялогавых вокнаў.
Параметры мовы і рэгіёнаАпроч таго, рэкамендуецца ўсе налады ў раздзеле Параметры мовы і рэгіёна У Панэлі кіравання задаць з улікам мовы пакета «Microsoft Office Language Accessory Pack — беларуская мова».- Усталяванне пакета Language Accessory Pack:
- Спампуйце файл усталёўшчыка Language Accessory Pack па гэтай спасылцы Спампаваць усталёўшчык Language Accessory Pack
- Па завяршэнні спампоўвання націсніце «Выканаць».
- Завяршыце ўсталяванне, кіруючыся інструкцыямі на экране.
Пераключэнне карыстальніцкага інтэрфейсу на мову Language Accessory Pack
Пасля ўсталявання пакета Language Accessory Pack вы можаце пераключыць мову карыстальніцкага інтэрфейсу на беларускую з праграм Office або з праграмы «Параметры мовы Microsoft Office».
Каб пераключыць мову карыстальніцкага інтэрфейсу з «Параметраў мовы»:- ЗапусціцеПараметры мовы Office.
- У спісе выбару мовы рэдагавання выберыце патрэбную мову рэдагавання і націсніце кнопку Задаць па змаўчанні.
- У спісе выбару моў інтэрфейсу і даведкі выберыце патрэбную мову інтэрфейсу і націсніце кнопку Задаць па змаўчанні.
- Націсніце ОК.
- Перайдзіце ў меню Файл, Параметры, а затым выберыце пункт Мова.
- У спісе выбару мовы рэдагавання выберыце патрэбную мову рэдагавання і націсніце кнопку Задаць па змаўчанні.
- У спісе выбару моў інтэрфейсу і даведкі выберыце патрэбную мову інтэрфейсу і націсніце кнопку Задаць па змаўчанні.
- Націсніце ОК.
Змена мовы праверкі арфаграфіі
«Microsoft Office Language Accessory Pack — беларуская мова» можа ўключаць сродкі праверкі правапісу для вашай мовы. Змяніць мову праверкі арфаграфіі для вылучанага тэксту можна наступным чынам:
Excel: Excel пры праверцы арфаграфіі па змаўчанні выкарыстоўвае мову, вызначаную наладай асноўнай мовы рэдагавання Microsoft Office. Каб гэта змяніць, націсніце Файл і выберыце Параметры. Націсніце пункт Праверка правапісу і выберыце адну з моў, даступных у спісе моў слоўніка.
Outlook, PowerPoint, Word і OneNote: Вылучыце тэкст, у якім трэба праверыць арфаграфію, націсніце Праверка, затым націсніце кнопку Мова і выберыце пункт Задаць мову праверкі правапісу. Выберыце патрэбную мову са спіса і націсніце ОК.